БЕЛКАРТ у журы рэкламнага фестывалю AD.NAK!


23.05.2014

"Трэба так! Дбай пра сваё – не прагадаеш!"

Рэкламны Фестываль AD.NAK!-2014 прадстаўлены ў канцэпцыі: Думай глабальна – дзейнічай лакальна!
Кожны год у працу Фестывалю ўцягваюцца найбольш прафесійныя, паспяховыя і вядомыя прадстаўнікі рэкламна-камунікацыйнага рынку і бізнесу Беларусі. Яны ўжо працуюць у сусветным рэчышчы, шукаюць у лакальным цікавыя ідэі і рашэнні, якія робяцца запатрабаванымі і эфектыўнымі для беларускага бізнесу.

Беларускія банкі штомесяц выпускаюць самыя розныя карткі, разлічаныя на папулярызацыю безнаяўных магчымасцяў у краіне. Сёння аплата карткай – гэта сусветны стандарт. Але пэўная частка беларусаў сумняваецца чаму аддаць перавагу - наяўным або безнаяўным разлікам. Таму арганізатары Фестывалю AD.NAK! у межах агульнай конкурснай праграмы вырашылі правесці конкурс па стварэнні рэкламы на гэтую тэму - "ПЛАЦІМ БЕЗНАЯЎНА".

AD.NAK!

Арганізатары абяцаюць, што выдатныя праекты не застануцца проста фантазіямі. Для гэтага аргкамітэт Фестывалю AD.NAK!-2014 заручыўся падтрымкай кіраўніцтва Мінгандлю і Плацёжнай сістэмы БЕЛКАРТ. Найлепшыя работы будуць разгледжаныя Мінгандлю ў якасці рэкламы, якая будзе распаўсюджвацца на білбордах Беларусі і ў друкаваных СМІ ў якасці агульнанацыянальная кампаніі. Таксама пераможцы атрымаюць цэнныя прызы.

Конкурс "ПЛАЦІМ БЕЗНАЯЎНА" будзе праходзіць у фармаце воркшопа, дзе ўдзельнікам за 2 дні пад кіраўніцтвам прафесійных куратараў трэба будзе стварыць рэкламу (білборд, прынт) па гэтай актуальнай праблеме. Праекты пераможцаў стануць асновай для стварэння і рэальнага распаўсюджвання ідэі ў розных фарматах – на білбордах, постарах, у друкаваных СМІ і інш.

Воркшоп пройдзе 14-15 чэрвеня (9.00 – 18.00) у памяшканні  фотастудыі Studio67 (г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 7).
Цэрымоніі ўзнагароджання пройдзе 25 чэрвеня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры Ёханэса Раў (IBB).

«Развіццё безнаяўных плацяжоў - гэта трэнд не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце. Папулярызацыі безнаяўных плацяжоў у прыватнасці ў нашай краіне надаецца сур'ёзная ўвага і на дзяржаўным узроўні. Замяшчэнне наяўных грошай безнаяўнымі дазваляе эканоміць каля 2% ВВП і спрыяе скарачэнню ценявой эканомікі. Наша грамадства ўсё яшчэ недастаткова добра ўсведамляе тыя перавагі, якія атрымлівае пры выкарыстанні безнаяўных плацяжоў. Наша задача інфармаваць людзей, менавіта таму мы лічым, што такі канал камунікацыі як рэклама з'яўляецца неад'емнай часткай інфармацыйнай кампаніі», - пракаментаваў дырэктар ЗАТ«Плацежная сістэма БЕЛКАРТ» Аляксандр Сотнікаў.

«Удзел у такім, несумненна, значным і паважаным рэкламным фэсце - не толькі магчымасць для плацежная сістэмы пазнаёміцца з беларускамоўнымі магчымасцямі рэкламнага рынку, але і запазычыць яркія ідэі для смелых праектаў у будучыні. Для БЕЛКАРТ, як для ўнутранай плацежнай сістэмы РБ, беларуская мова - шырокае акно, расхінуўшы якое з'яўляецца магчымасць адчуць подых нацыі і культурных каштоўнасцяў, пра якія мы часам забываемся.
Выказваем вялікую падзяку арганізатарам за магчымасць выступіць у калегіі журы конкурсу! Жадаем поспеху канкурсантам», - дадала маркетолаг ЗАТ«Плацежная сістэма БЕЛКАРТ» Кацярына Калюга.



Мне нравится!