Плацежная сістэма БЕЛКАРТ – гэта сукупнасць юрыдычных асоб, у тым ліку банкаў, а таксама правілаў і працэдур, якія забяспечваюць ажыццяўленне эмісіі, эквайрынгу, працэсінгу, выкарыстанне банкаўскіх плацежных картак БЕЛКАРТ і правядзенне разлікаў
па аперацыях з выкарыстаннем картак БЕЛКАРТ.
Наша місія:
З'яўляючыся плацежнай сістэмай, створанай у нашай краіне, мы абараняем фінансавыя інтарэсы Рэспублікі Беларусь і спрыяем росту яе дабрабыту. Тым самым мы клапоцімся
аб дабрабыце беларусаў.
Мэты і задачы:
- забеспячэнне рэалізацыі дзяржаўных праграм, якія прадугледжваюць павышэнне долі безнаяўных разлікаў пры дапамозе выкарыстання банкаўскіх плацежных картак
і скарачэнне наяўнага грашовага абароту; - забеспячэнне масавага выкарыстання картак БЕЛКАРТ для правядзення безнаяўных разлікаў, атрымання наяўных грашовых сродкаў, прадастаўлення розных інфармацыйных і іншых паслуг на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
- арганізацыя разлікаў паміж удзельнікамі плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ;
- узаемадзеянне з іншымі плацежными сістэмамі, якія выкарыстоўваюць банкаўскія плацежныя карткі і/або электронныя грошы.
ЗАТ «Плацежная сістэма БЕЛКАРТ», як уладальнік таварнага знака БЕЛКАРТ, ажыццяўляе агульнае і бягучае кіраванне плацежнай сістэмай БЕЛКАРТ, забяспечвае развіццё арганізацыйнай, нарматыўнай і тэхналагічнай базы плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ, распрацоўку і правядзенне рэкламных і маркетынгавых мерапрыемстваў, накіраваных на прасоўванне плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ.