Вiдэапраект БЕЛКАРТ-ТВ

Галоўныя навіны банкаўскага рынку ў спецыяльным праекце ад БЕЛКАРТ
belkart-tv3.png
  • БЕЛКАРТ-ТВ - Выпуск 1 - найноўшыя картачныя прадукты, банкаўскія тэхналогіі, акцыі і зніжкі на банкаўскім рынку, дабрачынныя праекты беларускіх банкаў і плацёжнай сістэмы БЕЛКАРТ, а таксама многія іншыя навіны фінансавага рынку краіны.

  • БЕЛКАРТ-ТВ - Выпуск 2 - робат-кансультант Беларусбанка, цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Сам сабе дызайнер» і максімальны Cash Back па картцы Талака Ладная ад Тэхнабанка.

  • БЕЛКАРТ-ТВ - Выпуск 3 - БЕЛКАРТ і Беларусбанк ў другі раз ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу «Сам сабе дызайнер», у Бярозаўцы прайшла акцыя па павышэнню фінансавай граматнасці «Чароўная карта», а Банк Масква-Мінск запусціў акцыю для трымальнікаў «SMART карты».

  • БЕЛКАРТ-ТВ - Выпуск 4 - БЕЛКАРТ запусціў рэкламную гульню «Плацёж на поспех», Белаграпрамбанк збірае грошы на спецыяльны трэнажор для дзяцей з інваліднасцю, а Альфа-Банк правёў конкурс для фатографаў Golden Belarus.


  • БЕЛКАРТ-ТВ - Выпуск 5 - «Беларусбанк» і БЕЛКАРТ правялі мерапрыемства ў ПалесДУ, плацежная сістэма БЕЛКАРТ прыняла ўдзел у выставе фінансавых паслуг «МаніФэст», а ўваход у мабільнае прыкладанне Белінвестбанка зараз магчымы па адбітку пальцаў.

  • БЕЛКАРТ-ТВ - Выпуск 6 - БЕЛКАРТ прадаставіць магчымасць пераводаў грашовых сродкаў з карты на карту, міжбанкавая сістэма ідэнтыфікацыі (МСИ) пачала функцыянаваць у Беларусі, прапанова SMART + 1 ад банка Масква-Мінск.

  • БЕЛКАРТ-ТВ - Выпуск 7 - БЕЛКАРТ правёў навучальны семінар для спецыялістаў банкаў, ААТ «Тэхнабанк» усталяваў заправачную станцыю для электрамабіляў, прадукт ААТ «АСБ Беларусбанк» «Карта навучэнца» у конкурсе Global Inclusion Awards 2016 прызнаны пераможцам у катэгорыі «Лепшы прадукт для дзяцей і моладзі» і іншыя навіны.

  • БЕЛКАРТ-ТВ - Выпуск 8 - БЕЛКАРТ адкрывае Бізнес-школу семінараў і трэнінгаў, банкі запускаюць паблік-чаты ў папулярных мэсэнджэрах, адбыўся заключны этап конкурсу «Сам сабе дызайнер» за 2016 год, новыя магчымасці пераводаў у РРБ-Банку, а таксама магчымасці выкарыстання сістэмы АРІП ў інтэрнэт-банкінгу Ідэя банка i iншае.