Гісторыя развіцця

2014  

  • 16 красавіка 2014г. ЗАТ "Плацежная сістэма БЕЛКАРТ" стала членам Асацыяцыі беларускіх банкаў.
  • У сакавіку 2014г. была эмітавана першая ко-брэндынгавая картка БЕЛКАРТ-Maestro з чыпам стандарту EMV. Прадукт дазволіў унутранай плацежнай сістэме выйсці на міжнародны ўзровень. Праект быў реалізаваны пры сумеснай працы ЗАТ "Плацежная сістэма БЕЛКАРТ", ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр" і ААТ "АСБ Беларусбанк".
  • У якасці новага банка-ўдзельніка плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ зарэгістравана ЗАТ "Ідэя Банк". Банк прайшоў ведамасную сертыфікацыю на магчымасць ажыццяўлення эмісіі і эквайрынгу.

2013  

  • 1 кастрычніка 2013г. зарэгістравана новая юрыдычная асоба - ЗАТ «Плацежная сістэма БЕЛКАРТ», у склад акцыянераў увайшлі ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр", ААТ "АСБ Беларусбанк", ААТ "Белаграпрамбанк" і ААТ "Белінвестбанк".
  • Колькасць удзельнікаў плацежнай сістэмы на канец года склала 21 банк.
  • Колькасць трымальнікаў банкаўскіх плацежных картак БЕЛКАРТ перавысіла 5 000 000 чалавек.
  • Заключана ко-брэндынгавае пагадненне з міжнароднай плацежнай сістэмай MasterCard па выпуску ко-брэндынгавых картак.
  • Дасягнуты 100% ахоп гандлёвай інфраструктуры па прыёме да аплаты картак БЕЛКАРТ.
  • Карткі БЕЛКАРТ прымаюцца да аплаты ў Інтэрнэт-магазінах даменнай зоны by.
  • З мэтай павышэння іміджавага патэнцыялу плацежнай сістэмы праведзены рэстайлінг БЕЛКАРТ.
  • Распрацаваны і зацверджаны новы таварны знак плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ.
  • Праведзена дыверсіфікацыя картачных прадуктаў. Выдзелены наступныя тыпы карт:
    • БЕЛКАРТ-СТАНДАРТ;
    • БЕЛКАРТ-ПРЭМІУМ;
    • БЕЛКАРТ-КАРПАРАТЫЎНАЯ;
    • БЕЛКАРТ-ПЕРАДАПЛОЧАНАЯ;
    • БЕЛКАРТ-ІНТЭРНЭТ;
    • БЕЛКАРТ-ДЗІЦЯЧАЯ.

2012

  • ААТ "Белаграпрамбанк" рэалізаваў першы ко-брэндынгавы праект на базе карт БЕЛКАРТ. Партнёрам па праекце выступіла сетка аптэк "Планета здароўя".
  • ЗАТ "Трастбанк" прыступіў да эмісіі першых неперсаніфікаваных картак БЕЛКАРТ.
  • У сістэму БЕЛКАРТ увайшлі ААТ "Тэхнабанк", ЗАТ "БТА Банк", ЗАТ "Интерпэйбанк" (ЗАТ "Крэдэксбанк").

2011

  • Колькасць удзельнікаў плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ складае 17 банкаў.
  • У маі 2011 года персаніфікавана 4 000 000 картка «БелКарт-М».
  • Пачынаючы з 4 квартала 2011 года плацежная сістэма "БелКарт" займае першае месца ў Рэспублікі Беларусь па такому паказчыку, як колькасць картак у звароце.
  • Сярод трымальнікаў пластыкавых карт праведзена рэкламная гульня «БелКарт – гэта зручна!». У рамках гульні разыграна 1950 прызоў рознага ўзроўню і адзін галоўны прыз – пуцёўка для сям'і з 4-х чалавек у санаторый "Баравое".
  • Распрацавана стратэгія развіцця плацежнай сістэмы "БелКарт" да 2016 года і вызначаны асноўныя напрамкі развіцця сістэмы.

2010

  • Колькасць удзельнікаў плацежнай сістэмы складае 15 банкаў.
  • У сакавіку 2010 года персаніфікавана 2 000 000 картка "БелКарт-М".
  • У кастрычніку 2010 года персаніфікавана 3 000 000 картка "БелКарт-М".
  • У плацежнай сістэме пашыраны пералік безнаяўных аперацый, даступных трымальнікам картак "БелКарт" – уведзены аперацыі "Перадаўтарызацыя" і "Разлік", якія даюць магчымасць ажыццяўляць аплату паслуг у рэжыме самаабслугоўвання, у тым ліку на аўтаматычных запраўках.
  • Упершыню сярод трымальнікаў карт праведзена рэкламная гульня «Выігрывай разам з "БелКарт". У рамках гульні было разыграна 20 ВКІ тэлевізараў.

2009

  • Распрацаваны камплект арганізацыйна-метадалагічных і тэхналагічных дакументаў, які рэгламентуе розныя аспекты выпуску ў зварот, прыёму да абслугоўвання і правядзення разлікаў па аперацыях з карткамі "БелКарт–М".
  • Рэалізавана міграцыя зарплатнага праекта Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на карткі "БелКарт-М".
  • Завершаны работы па пераводзе інфраструктуры банкаў–удзельнікаў сістэмы на прыём картак "БелКарт-М", у тым ліку банкаў, якія маюць уласныя працэсінгавыя цэнтры – ААТ "Белзнешэканомбанк" і ААТ "Пріорбанк".

2008

  • Распачата прамысловая эксплуатацыя тэхналогіі выпуску ў зварот і прыёму да абслугоўвання картак з магнітнай паласой "БелКарт-М". З 1 жніўня пачалася масавая эмісія гэтых картак.

2007

  • Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь зацверджана Праграма мер па развіццю ўнутранай сістэмы "БелКарт" да 2011 года.
  • ЗАТ "Плацежная сістэма "БелКарт" далучана да ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр". Рэарганізацыя дазволіла ажыццяўляць наступнае развіццё сістэмы "БелКарт" на адзінай платформе з міжнароднымі плацежнымі сістэмамі.

2006

  • Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь дадзена даручэнне аб пераводзе працаўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў і ўстаноў на выплату зарабатнай платы з выкарыстаннем картак "БелКарт".

2005

  • Уведзена тэхналогія аддаленай (без звароту ў банк-эмітэнт) змены параметраў плацежнага дадатку карткі «БелКарт» у тэрміналах самаабслугоўвання, у тым ліку працяг тэрміну дзеяння і разблакіроўка.

2004

  • Шэрагам банкаў–удзельнікаў сістэмы "БелКарт" разам з ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр" і РУП "Беларускі міжбанкавы разліковы цэнтр" створана закрытае акцыянернае таварыства "Плацежная сістэма "БелКарт". Зноў створанаму прадпрыемству перададзены функцыі па кіраванні сістэмай "БелКарт" і забеспячэнні яе функцыянавання і развіцця.
  • Распрацавана тэхналогія пераводу грашовых сродкаў з рахунку на рахунак у тэрміналах самаабслугоўвання банка з выкарыстаннем картак "БелКарт".

2002

  • Распачата прамысловая эксплуатацыя тэхналогіі аплаты камунальных і іншых відаў паслуг з выкарыстаннем картак "БелКарт" у тэрміналах самаабслугоўвання банка (банкаматы, тэрміналы самаабслугоўвання).

2001

  • Выкананы комплекс работ па стварэнні базавай апорнай сеткі банкаматаў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.
  • Разлікі па міжбанкаўскіх аперацыях з выкарыстаннем картак "БелКарт" пераведзены на клірынгавую аснову.

1998

  • Па даручэнні ўрада Рэспублікі Беларусь в г.Салігорск распачаты работы па рэалізацыі пілот-праекта абслугоўвання грамадзян базавага рэгіёну на аснове картак "БелКарт". Работы праводзіліся на працягу двух гадоў.

1997

  • Дзяржаўным патэнтным камітэтам Рэспублікі Беларусь зарэгістраваны таварны знак сістэмы "БелКарт". Дата прыярытэту – 30.12.1994.

1995

  • 26 верасня на базе ААТ "Белпрамбудбанк" здзейснена першая плацежная аперацыя з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі ўнутранай плацежнай сістэмы.

1994

  • Пад эгідай Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь распачата работа па стварэнні айчыннай плацежнай сістэмы з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак. У якасці плацежнага інструмента абрана мікрапрацэсарная картка тыпу PCOS фирмы GemPlus.