Фінансавы слоўнік

  • Авердрафт

    Авердрафт - асобая форма кароткатэрміновага банкаўскага крэдытавання, якая дае права мець на рахунку грашовыя сродкі звыш рэшты. Да прыкладу, кліент заключае дагавор на авердрафт на суму 3 млн. рублёў на тэрмін 1 год. Кожны месяц банк налічвае частку гэтай сумы. Калі кліент карыстаецца ёй - грошы з працэнтамі вяртаюцца банку. Калі не – сродкі проста спісваюцца з рахунку. Авердрафт з'яўляецца аднаўляльнай крэдытнай лініяй, г.зн. пакуль дзейнічае дагавор, можна карыстацца крэдытнымі сродкамі, якія выдаюцца па ліміце неабмежаваную колькасць разоў, але толькі пры ўмове іх своечасовага пагашэння.

  • Аперацыя электроннага гандлю

    Аперацыя электроннага гандлю - усе аперацыі, якія здзяйсняюцца ў інтэрнэце з ужываннем банкаўскіх плацежных картак.

  • Арганізацыя электроннага гандлю

    Арганізацыя электроннага гандлю – інтэрнэт-сайт, які прадае тавары або паслугі, з магчымасцю аплаты карткай або безнаяўным спосабам.

  • Асацыяваны ўдзельнік плацежнай сістэмы

    Асацыяваны ўдзельнік плацежнай сістэмы – банк, які выпускае банкаўскія плацёжныя карткі плацёжнай сістэмы.

  • Асноўны ўдзельнік разлікаў

    Асноўны ўдзельнік разлікаў - банк-удзельнік плацёжнай сістэмы, які прымае ўдзел у міжбанкаўскіх разліках.

  • Аўтарызацыя

    Аўтарызацыя – дазвол банка-эмітэнта (банк, які выдаў банкаўскую плацёжную картку і плацежнай сістэмы на здзяйсненне аперацыі з выкарыстаннем банкаўскай аплатнай карткі.

 Мне падабаецца!