Фінансавы слоўнік

  • Банк-эквайер

    Банк-эквайер – банк, які забяспечвае арганізацыі гандлю і сэрвісу тэрміналамі, з дапамогай якіх можна ажыццяўляць безнаяўны разлік.

  • Банк-эмітэнт

    Банк-эмітэнт – банк, які займаецца выпускам і абслугоўваннем картак.

  • Банкамат

    Банкамат - прылада, якая забяспечвае выдачу і прыём наяўных грашовых сродкаў, а таксама з дапамогай якога можна здзяйсняць іншыя аперацыі пры дапамозе карткі.

  • Банкаўская плацежная картка

    Банкаўская плацежная картка (далей - картка) – плацёжны інструмент, які забяспечвае доступ да рахунку кліента для атрымання наяўных грошай і ажыццяўлення разлікаў у безнаяўнай форме, а таксама забяспечвае правядзенне іншых аперацый у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

  • Банкаўскі ідэнтыфікацыйны нумар

    Банкаўскі ідэнтыфікацыйны нумар (БІН) - ідэнтыфікацыйны нумар на вонкавым боку карткі, які складаецца з 8 лічбаў.

 Мне падабаецца!