Фінансавы слоўнік

  • Карт-чэк

    Карт-чэк - чэк, служачы пацвярджэннем здзяйснення аперацыі пры выкарыстанні карткі. Таксама  дадзены чэк з'яўляецца падставай для афармлення плацежных інструкцый і ажыццяўлення безнаяўных разлікаў.

  • Карыстанне карткай

    Kарыстанне карткай - здзяйсненне аперацый (папаўненне рахунку, выдача наяўных, безнаяўныя плацяжы) з дапамогай карткі. Таксама ў гэтае паняцце ўваходзіць прадастаўленне трымальніку карткі інфармацыйных і іншых паслуг, якія аказвае банк і аплатная сістэма.

  • Клірынг

    Клірынг - залік узаемную патрабаванняў і абавязацельстваў паміж кампаніямі. Напрыклад, Банк А вінен банку Б 100 рублёў, а Банк Б павінен банку А 50 рублёў. У выніку, Банк А аддае банку Б 50 рублёў. Гэты працэс і будзе з'яўляцца клірынгам.

  • Код аўтарызацыі

    Код аўтарызацыі - шасцізначны код, які фарміруецца банкам-эмітэнтам і адпраўляецца праз банк-эквайер ў банк, для пацверджання магчымасці здзяйснення плацяжа. Код аўтарызацыі друкуецца на карт-чэку.


  • Код праверки сапраўднасці карткі 2

    Код праверкі сапраўднасці карткі 2 (КПС2) - трохзначны код праверкі сапраўднасці карткі, які наносіцца на яе адваротным баку ў спецыяльна адведзенай вобласці побач з панэллю для подпісу трымальніка. Код выкарыстоўваецца для праверкі асобы трымальніка (гіперспасылка) пры правядзенні аперацыі без прад'яўлення карткі.

  • Код праверкі сапраўднасці карткі

    Код праверкі сапраўднасці карткі (КПС) - код, які атрымоўваецца з дапамогай спецыяльнага алгарытму і які выкарыстоўваецца ў якасці абароны ад падробкі. КПС запісваецца на другую дарожку магнітнай паласы карткі БЕЛКАРТ ў працэсе яе персаналізацыі.

  • Крэдытная картка

    Крэдытная картка – банкаўская картка, дзякуючы якой трымальнік атрымлівае крэдыт у безнаяўных рублях. Сума крэдыту, якая прадастаўляецца банкам, агаворваецца ў дагаворы паміж крэдытаатрымальнікам (чалавекам, які бярэ крэдыт) і банкам.

 Мне падабаецца!