Фінансавы слоўнік

  • Персанальны ідэнтыфікацыйны код

    Персанальны ідэнтыфікацыйны код (ПІН) - код, які выкарыстоўваецца для высвятлення асобы карыстальніка і здзяйснення аперацый з дапамогай карткі.

  • Плацежная сістэма

    Плацежная сістэма - сукупнасць арганізацый юрыдычных асоб і банкаў-эмітэнтаў, якія ўзаемадзейнічаюць адзін з адным у рамках пэўных правілаў і працэдур. Акрамя таго, дадзеныя юрыдычныя асобы забяспечваюць бесперапыннае, бяспечнае і якаснае выкарыстанне картак пры правядзенні трымальнікамі разлікаў па розных аперацыях.

  • Плацежны тэрмінал

    Плацежны тэрмінал - электронная прылада, прызначаная для здзяйснення банкаўскіх аперацый з выкарыстаннем картак або наяўных грошай з наступным фарміраваннем карт-чэка.

  • Правайдар электронных плацяжоў

    Правайдэр электронных плацяжоў - юрыдычная асоба, якая прадастаўляе паслугі тэхнічнага плана падчас ажыццяўлення аперацый пры разліку карткай ў інтэрнэце.

  • Працэсінг

    Працэсінг - двухбаковы працэс апрацоўкі інфармацыі аб безнаяўных разліках, дзякуючы якому адбываецца збор і апрацоўка інфармацыі ад фінансавых устаноў, якія выкарыстоўваюць тэрміналы, банкаматы, інфакіёскі, якія выкарыстоўваюцца ўдзельнікамі плацежнай сістэмы.

  • Прылады самаабслугоўвання

    Прылады самаабслугоўваннябанкаматыінфакіёскіплацежныя тэрміналы, г.зв. прылады, праз якія можна самастойна здзяйсняць аперацыі па банкаўскіх картках.

  • Пункт абслугоўвання

    Пункт абслугоўвання - спецыяльна абсталяванае месца для абслугоўвання плацежных картак. Кропкай абслугоўвання можа быць і працоўнае месца касіра, і банкамат, і інфакіёск і г.д.

 Мне падабаецца!