Бяспека Вашай карткі

У дадзеным раздзеле змяшчаюцца агульныя правілы, трымаючыся якіх, Вы захаваеце свае грашовыя сродкі, якія знаходзяцца на рахунку, з магчымасцю доступу да іх з дапамогай банкаўскай плацежнай карткі, у бяспецы.


  • пасля атрымання новай карткі абавязкова распішыцеся на паласе для подпісу, якая змяшчаецца на адваротным баку карткі – гэтым Вы пацвердзіце прыналежнасць карткі менавіта Вам,
  • ніколі не паведамляйце сакрэтны ПІН трэцім асобам,
  • не перадавайце сваю картку для выкарыстання іншымі асобамі,
  • абараняйце сваю картку ад пашкоджанняў, не трымайце картку побач з крыніцамі электрамагнітнага выпраменьвання,
  • заўсёды захоўвайце пры сабе тэлефон кругласутачнай гарачай лініі па блакіроўцы картак, нумар карткі і кантактные тэлефоны банка, які выпусціў картку,
  • у выпадку страты або крадзяжу карткі, як мага хутчэй заблакіруйце яе (карыстайцеся телефонам кругласутачнай гарачай лініі),
  • для аховы ад махлярства, устанавіце сутачны ліміт на суму аперацый па картке і падключыце паслугу SMS-апавяшчэнне,
  • пры правядзенні аперацый у банкаматах або іншых электронных устройствах правяряйце наяўнасць падазроных або лішніх прадметаў на карт-рыдары, клавіятуры ці ў непасрэднай блізкасці ад устройства,
  • запытвайце чэк пры правядзенні аперацыі выдачы наяўных у банкамаце і захоўвайце яго да моманту атрымання выпіскі па картцы,
  • пры выкарыстанні карткі для аплаты ў Інтэрнэце ніколі не ўвадзіце свой ПІН,
  • ніколі не паведамляйце свае персанальныя звесткі або інфармацыю аб картцы трэцім асобам, у тым ліку супрацоўнікам банка,
  • не адказвайце на электронныя лісты, у якіх прапануецца прадаставіць персанальные звесткі або інфармацыю аб картцы, у тым ліку на лісты ад імя банка.


Таксама Вы можаце азнаёміцца з рэкамендацыямі па бяспечным выкарыстанні банкаўскіх плацежных картак, распрацаванымі Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь.



 Мне падабаецца!