Праект "Дабрачынная дзейнасць ў БЕЛКАРТ"

Дабрачынная дзейнасць ЗАТ «Плацежная сістэма БЕЛКАРТ» ажыццяўляецца ў рамках некалькіх сацыяльна-значных кірункаў: развіццё безнаяўных плацяжоў у Рэспубліцы Беларусь, сацыяльная падтрымка дзяцей і моладзі і сацыяльная падтрымка пажылых людзей.

 
  • Развіццё безнаяўных плацяжоў у Рэспубліцы Беларусь накіравана на стварэнне ўмоў для развіцця безнаяўных плацяжоў у краіне. 
  • Сацыяльная падтрымка дзяцей і моладзі накіравана на стварэнне ўмоў гарманічнага, інтэлектуальнага і духоўнага развіцця дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Прадугледжвае аказанне фінансавай дапамогі дамам-інтэрнатам для дзяцей-інвалідаў.
  • Сацыяльная падтрымка пажылых людзей накіравана на падтрымку самых неабароненых слаёў насельніцтва. Прадугледжвае аказанне фінансавай дапамогі дамам-інтэрнатам для састарэлых і інвалідаў. У прыватнасці, у рамках дадзенага кірунку праводзіцца акцыя «Слухаючы сэрцам». Галоўнай мэтай акцыі «Слухаючы сэрцам» з'яўляецца задавальненне патрэбаў людзей сталага ўзросту ў зносінах, а таксама паляпшэнне дабрабыту дамоў-інтэрнатаў для пенсіянераў і інвалідаў.