БЕЛКАРТ сумесна з Альфа-Банкам выпусціў картку з выявай цмоку

26.05.2014
Са старадаўнiх часоў у Беларусі iснавалi паданнi пра дамавiкоў - iстот, якiя ахоўваюць дом чалавека, абараняюць ад розных пошасцяў, дапамагаюць у гаспадарцы i прыглядаюць дамашнюю жывёлу.

У кожнага народа - свае iстоты: у рускай культуры - гэта невялiчкi дзядок, у Англii - фэйры, а ў Японii - чарцяня.

А ў беларусаў iснуе паданне, што ў кожнай хаце жыве дамавік-цмок. Гэты цмок пасяляецца ў хаце абранага ім чалавека і, пакуль адносіны добрыя, не сыходзіць ад яго. Дамавік-цмок носіць свайму сямейніку грошы, робіць яго нівы плоднымі, а кароў - дойнымі.
Альфа-Банк, Цмок
БЕЛКАРТ - плацежная сiстэма, распрацаваная спецыяльна для Беларусi. I таму дызайн карткi плацёжнай сістэмы БЕЛКАРТ ад Альфа-Банку (БЕЛКАРТ-Стандарт) быў створаны з выявай менавiта гэтай iстоты.

Як атрымаць унікальную картку а таксама на іншыя пытанні Вам заўседы дапамогуць знайсці адказ спецыялісты ЗАТ "Альфа-Банк".
Будзьма беларусамі - карыстайцеся карткай сваёй краіны!

Альфа-Банк, БЕЛКАРТ-Стандарт


Мне нравится!

Вернуться к списку