Плацім безнаяўна – выннікі AD.NAK! 2014

26.06.2014
25 чэрвеня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры Ёханэса Раў (IBB) адбылася ўрачыстая цэрымонія ўзнагароджання пераможцаў беларускамоўнага Фестывалю рэкламы і каммунікацый AD.NAK!-2014.

Фестываль праходзіў у Беларусі ў пяты раз і як адзначылі арганізатары – з кожным годам колькасць удзельнікаў павялічваецца.

Гэта сведчыць аб тым, што галоўная мэта фестывалю – быць заўважным і паважаным, праз нацыянальны каларыт, мову, развіваць творчыя ідэі з апорай на сваё - радзімае, ментальнае – з конжам годам становіцца ўсе бліжэй да нашаха насельніцтва! Тады ты паспяховы, тады ты – сучасны, ты – адметны! Асноўная ідэя, якую нясе Фестываль сёлета, – «Думай глабальна – дзейнічай лакальна!», таму слоган фестывалю – «Трэба так! Дбай пра сваё – не прагадаеш!».

ЗАТ «Плацёжная сістэма БЕЛКАРТ» выступіла партнерам фестывалю – а менавіта конкурсу па стварэнню рэкламы на тэму папулярызаціі безнаяўных разлікаў у краіне - «ПЛАЦІМ БЕЗНАЯЎНА».
Конкурс праходзіў у фармаце воркшопа, дзе ўдзельнікі за 2 дні пад кіраўніцтвам прафесійных куратараў стваралі рэкламу (білборд, прынт) па гэтай актуальнай праблеме.

Пасля доўгіх спрэчак журы, была выбрана каманда-пераможца воркшопа, у слад якой увайшлі:

galka.png
Вікторыя Яфімава

galka.png
Элеанора Калiнiна

galka.png
Кацярына Роман

galka.png
Алесь Кудрук


AD'NAK! 2014

Гэтыя таленавітыя дзяўчыны і хлопец прапанавалі найбольш яскраваю ідэю стварэння іміджэвай рэкламы па безналічным разлікам. Зараз работа пераможцаў праходзiць «апгрэйд» – таму - як і было абвешчана – работа-пераможца будзе разгледжана Мінiстэрствам гандлю Рэспублiкi Беларусь. I, хутчэй за ўсё будзе распаўсюджвацца на білбордах па краiне ў якасці рэкламы, а таксама і ў друкаваных СМІ ў якасці агульнанацыянальнай кампаніі. 

Пасля таго, як работа будзе завершана – мы абавязкова абвесцiм яе выннікі Вам, а зараз толькі падкрэслім тое, што удзельнікі ўзялі за аснову праблематыку «эканоміі часу» - хвіліны якія ты можаш патраціць з большай карысцю пры выкарыстанні карткі. Гэта ідэя і ідзе хэдлайнерам іх работы.

Перад урачыстай цэрэмоніяй для усіх жадаючых была арганізавана цікавая адукацыйная праграмма, а потым арганізатары (кіраўнік праекта Marketing.by Сяргей Скараход, каардынатары кампаніі «Будзьма беларусамі!» Алена Макоўская) і сябры журы (маркетолаг ЗАТ «Плацёжная систэма БЕЛКАРТ» Кацярына Калюга, крэатыўны дырэктар камунікацыйнага агенцтва The Matter Minsk Святаслаў Семяніцкі і начальнік аддзела кіравання брэндам кампаніі velcom Зміцер Курловіч) выступілі з прэс-канферэнцыяй, на якой адказалі на пытанні журналістаў і удзельнікаў фестывалю.

AD'NAK! 2014

Падчас ўрачыстай цэрымоніі ўзнагароджання пераможцаў дырэктар БЕЛКАРТ Аляксандр Сотнікаў, кіраўнік PR-департаменту маркетынга і сувязей з грамадскасцю ЗАТ «Альфа-Банк» Віталій Жаголкін і маркетолаг БЕЛКАРТ Кацярына Калюга павіншавалі пераможцай і ўзнагародзілі іх спецыяльнымі прызамі – плацёжнымі карткамі ад Альфа-Банк і БЕЛКАРТ з добрым грашовым прызам!


Вялікі дзякуй арганізатарам, партнерам і канешні ўсім удзельнікам цудоўнага Фестывалю рэкламы і каммунікацый AD.NAK!-2014.
Было надта цікава і вельмі нацыянальна!

Трэба так! Дбай пра сваё – не прагадаеш!

Крыху паздней мы абяцаем падзяліцца сваімі ураджаннямі ад праекту.

Вернуться к списку