Аб плацёжнай сiстэме

Плацежная сістэма БЕЛКАРТ – гэта сукупнасць юрыдычных асоб, у тым ліку банкаў, а таксама правілаў і працэдур, якія забяспечваюць ажыццяўленне эмісіі, эквайрынгу, працэсінгу, выкарыстанне банкаўскіх плацежных картак БЕЛКАРТ і правядзенне разлікаў 

па аперацыях з выкарыстаннем картак БЕЛКАРТ.

Наша місія:

З'яўляючыся плацежнай сістэмай, створанай у нашай краіне, мы абараняем фінансавыя інтарэсы Рэспублікі Беларусь і спрыяем росту яе дабрабыту. Тым самым мы клапоцімся
аб дабрабыце беларусаў.

Мэты і задачы:

  • забеспячэнне рэалізацыі дзяржаўных праграм, якія прадугледжваюць павышэнне долі безнаяўных разлікаў пры дапамозе выкарыстання банкаўскіх плацежных картак
    і скарачэнне наяўнага грашовага абароту;
  • забеспячэнне масавага выкарыстання картак БЕЛКАРТ для правядзення безнаяўных разлікаў, атрымання наяўных грашовых сродкаў, прадастаўлення розных інфармацыйных і іншых паслуг на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
  • арганізацыя разлікаў паміж удзельнікамі плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ;
  • узаемадзеянне з іншымі плацежными сістэмамі, якія выкарыстоўваюць банкаўскія плацежныя карткі і/або электронныя грошы.

ЗАТ «Плацежная сістэма БЕЛКАРТ», як уладальнік таварнага знака БЕЛКАРТ, ажыццяўляе агульнае і бягучае кіраванне плацежнай сістэмай БЕЛКАРТ, забяспечвае развіццё арганізацыйнай, нарматыўнай і тэхналагічнай базы плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ, распрацоўку і правядзенне рэкламных і маркетынгавых мерапрыемстваў, накіраваных на прасоўванне плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ.


 Мне падабаецца!