Што рабіць, калі…

Кругласутачная кліенцкая падтрымка для трымальнікаў картак БЕЛКАРТ:
ААТ "АСБ Беларусбанк"ААТ "Белаграпрамбанк"ААТ "БПС-Сбербанк"ААТ "Парытэтбанк"+ (375 17) 299 25 25   
+ (375 17) 299 25 26
   
кругласутачна
ЗАТ "БТА Банк" ЗАТ "Банк "Рашэнне""Франсабанк" ААТЗАТ "Цэптар Банк"

ААТ "Белінвестбанк"+ (375 17) 299 25 26   
146 

кругласутачна
"Пріорбанк" ААТ+ (375 17) 289 92 92  
кругласутачна
ААТ "Банк БелВЭБ"ЗАТ "БСБ Банк"ААТ "Банк Москва-Мінск"ЗАТ "Тэхнабанк"+ (375 17) 218 59 59    
кругласутачна
ЗАТ "Альфа-Банк"ЗАТ "РРБ-Банк"ЗАТ "Ідэя Банк"

  • Калі Вы страцілі сваю картку / картка была скрадзена…

    Калі Вы страцілі сваю картку або Ваша картка была скрадзена – адразу ж заблакіруйце яе.

    Нумар тэлефона для экстранай блакіроўкі (занясенне карткі ў «стоп-ліст») указаны на адваротным баку карткі.

    Для экстранай блакіроўкі:

      • патэлефануйце па нумарах кругласутачнай кліенцкай падтрымкі, указаных на адваротным баку карткі.
      • патэлефануйце ў банк, які выдаў Вам картку і паведаміце пра страту/крадзеж.

    Пасля экстранай блакіроўкі карткі, Вам неабходна абавязкова наведаць офіс банка, які выдаў картку і падаць пісьмовую заяву аб занясенні карткі ў "стоп-ліст".

    Увага! Адказнасць банка за аперацыі, выкананыя з выкарыстаннем карткі, наступае толькі з моманту пісьмовага звароту кліента ў банк аб занясенні карткі ў "стоп-ліст".

  • Калі банкамат забраў картку…

    Калі банкамат забраў картку – выканайце наступныя дзеянні:

      • пераканайцеся ў тым, што банкамат сапраўды не вяртае картку (бывае, што ўстройству патрабуецца значны час для правядзення аперацыі);
      • заблакіруйце картку – скарыстайцеся тэлефонамі кругласутачнай кліенцкай падтрымкі;
      • патэлефануйце ў банк, які выдаў Вам картку.
  • Калі Вы жадаеце дабраахвотна заблакіраваць картку…

    Калі Вы жадаеце дабраахвотна заблакіраваць картку (падчас выезду за мяжу або іншую працяглую адсутнасць) – выканайце наступныя дзеянні:

      • патэлефануйце па нумарах, указаных на адваротным баку карткі (нумары кругласутачнай кліенцкай падтрымкі).
      • патэлефануйце ў банк, які выдаў Вам картку.
  • Калі Вы жадаеце разблакіраваць сваю картку…

    Калі Вы жадаеце разблакіраваць сваю картку – выканайце адно з наступных дзеянняў:

      • патэлефануйце па нумарах, указаных на адваротным баку карткі (нумары кругласутачнай кліенцкай падтрымкі);
      • звярніцеся ў банк, які выдаў Вам картку.

    Будзьце гатовыя паведаміць наступную інфармацыю: прозвішча, імя, імя па бацьку, кодавае слова, указанае ў заяве на адкрыццё карткі.

  • Калі Вы выявілі разыходжанні ў запытанай і атрыманай суме…

    Калі Вы выявілі разыходжанні ў запытанай і атрыманай суме – выканайце наступныя дзеянні:

      • запатрабуйце ад ўстройства чэк аб правядзенні аперацыі і захавайце яго;
      • патэлефануйце ў банк, які выдаў Вам картку.
  • Калі Вы ўвялі 3 разы няправільны ПІН і картка была заблакіравана…

    Калі ПІН быў няправільна ўведзены тры разы, то картка аўтаматычна блакіруецца. Для яе разблакіроўкі неабходна:

      • патэлефанаваць па нумарах, указаных на адваротным баку карткі (нумары кругласутачнай кліенцкай падтрымкі).

    Увага! За разблакіроўку карткі, заблакіраванай у выніку няправільна ўведзенага ПІН, можа знімацца аплата ў вызначаным Вашым банкам памеры.

    Будзьце гатовыя адказаць на наступныя пытанні: прозвішча, імя, імя па бацьку; ваш дамашні адрас; дамашні, службовы ці мабільны тэлефон; пашпартныя дадзеныя; калі і дзе картка выкарыстоўвалася Вамі ў апошні раз.

  • Калі Вы пашкодзілі сваю картку…

    Калі Вы пашкодзілі сваю картку – патэлефануйце ў банк, які выдаў Вам картку.

  • Калі аперацыя не можа быць завершана з-за непаладак з сувяззю…

    Калі аперацыя не можа быць завершана з-за непаладак з сувяззю – патэлефануйце ў банк, які выдаў Вам картку.

  • Калі пры здзяйсненні пакупкі ў Інтэрнэце патрабуецца ўвесці ПІН…

    Пры здзяйсненні расходнай аперацыі ў Інтэрнэце ўводзіць ПІН забараняецца.

    Не паведамляйце нікому Ваш сакрэтны ПІН.

Памятайце!

У дагаворы на адкрыццё бягучага рахунку з магчымасцю доступу да яго з дапамогай банкаўскай плацежнай карткі абавязкова павінна быць указана паслядоўнасць Вашых дзеянняў пры ўзнікненні пазаштатнай сітуацыі.

З іншымі рэкамендацыямі па бяспечным выкарыстанні банкаўскіх плацежных картак, Вы можаце азнаёміцца ў раздзеле Бяспека Вашай карткі.


 Мне падабаецца!